Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці! Матуліна любоў – крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты жыцця. Гэты дзень дапамагае нам глыбей адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, усвядоміць яе вялікую ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў грамадства.
Мы ганарымся нашымі выдатнымі жанчынамі, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці, добрасумленна працуюць, дабіваюцца поспехаў у самых розных сферах і пры гэтым застаюцца клапатлівымі жонкамі і матулямі.
Няхай для вас гучаць толькі самыя добрыя пажаданні і цёплыя словы, якія выкажуць бязмежную ўдзячнасць за працу, а дзеці радуюць вас сваімі дасягненнямі, дораць клопат і пяшчоту. Жадаем вам моцнага здароўя, спаўнення жаданняў, дабрабыту і выдатнага настрою.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.