Официально

У кватэры Святланы Казіміраўны Шчагаловай з горада Валожына нават у самае дажджлівае надвор’е ніколі не бывае пахмурна. Трое дзетак азараюць прастору жылля светлымі ўсмешкамі, сваімі шчаслівымі позіркамі-іскрынкамі. Старэйшаму Ягорку споўнілася шэсць гадкоў, ён ужо асвойвае школьную грамату. Сын Коля наведвае мясцовы дзіцячы садок “Вясёлы вулей”. Малодшаму Арцёмку толькі два месяцы.

Жыве гэта сям’я ў новым сацыяльным доме. У добраўпарадкаванай кватэры ёсць усе выгоды. Пакоі па-сучаснаму абстаўлены мэбляй, дзецям тут камфортна і ўтульна. З парога кідаецца ў вочы выключная чысціня. Падтрымліваць бездакорны парадак у любой шматдзетнай сям’і не так і проста. Але Святлана Казіміраўна не лічыцца з часам: яе дзень пачынаецца ў шэсць гадзін раніцы і заканчваецца амаль апоўначы. Чысціня ў кватэры – гэта ў нейкай ступені і прафесіянальная звычка. Да дэкрэтнага водпуску яна працавала санітаркай у неўралагічным аддзяленні райбальніцы.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий