ЮБІЛЕЙ СЛАВУТАГА КАЛЕКТЫВУ

Общество

Дзесяцігоддзе ўтварэння народнага хору ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» будзе адзначацца святочным канцэртам у раённым Доме культуры.

Калектыў быў створаны ў кастрычніку 2002 года прафесійным харавіком-дырыжорам, знаўцам народнай песні Яўгеніяй Іванаўнай Харук, якая кіруе ім і сёння. У 2004 годзе хор атрымаў званне народнага. Тады ж прыйшла і першая перамога – было атрымана званне лаўрэата VIII рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны». Апошнім жа здабыткам творчага аб’яднання стаў дыплом «За пераемнасць і развіццё традыцый харавога мастацтва» X абласнога фестывалю «Напеў зямлі маёй», які быў атрыманы месяц таму.

«Спяваючыя сэрцы» справядліва ўваходзяць у чацвёрку лепшых ветэранскіх калектываў вобласці. У пастаянным складзе – 27 чалавек, сярод якіх жаночая вакальная група, некалькі дуэтаў, салісты. Рэпертуар жа ўмяшчае звыш 60 харавых і вакальных твораў. Сярод іх – народныя песні, творы беларускіх і савецкіх кампазітараў, беларускі фальклор.

 



Добавить комментарий