Культура

Валянціна Гіруць-Русакевіч

 

*    *    *

Белае поле зярняткамі літар

Ізноў засяваць мне выпала

І апрацоўваць рытмамі, рыфмамі,

Каб словы-калоссі выспелі

Гукамі роднай такое мовы,

Спрадвеку дадзенай Богам!

І каб не ссушыла нядоля ніколі

Зернейкі Слова святога.

Дожджыкі слёз, сонца радасці будуць

Няхай над  маім тым полем…

Каб ураджай свой магла дарыць людзям –

На шчасце, на радасць, на долю.

Белае поле зярняткамі літар

Зноў засяваць мне выпала…

Дай жа мне сілы такой Усявышні –

Кожнае слоўца выспеліць.

Галіна Марцінкевіч

 

СемдзЯсят

 

Які рубеж – аж сем дзясяткаў!

Я шчыра дзякую, мой Бог!

Што ад хвіліначкі пачатку

Ў зямным быцці дасюль збярог.

 

Цябе каб славіла, хваліла

Праз таленту Твае дары.

І ўсёй істотаю любіла

Аж да апошняй той пары.

 

О, колькі бураў, злых вятроў

Прыйшлося на маёй дарозе!..

Маліла я аб дапамозе,

Ты шкадаваў – заўсёды йшоў.

 

Складаю ўдзячнасць у ахвяры

З гадоў багацця на алтар.

Маёй ладдзёй у бурным моры

Ты кіраваў, Гасподзь і Цар.

 

Даў шчасце ў свята нарадзіцца

Апосталаў Пятра і Паўла.

І берагла твая правіца

З апекай вучняў Тваіх слаўных.

 

Хоць, як па торнай каляіне,

Кацілася, можа, не ўсё…

З надзеяй веру: не пакіне

Гасподзь далей маё жыццё.

Людміла Краснадубская

 

 

Бабья осень

 

Отзвенело золотое бабье лето,

Паутинкой улетело в небеса.

И душа моя, тобою несогретая,

Умирает и тоскует без тебя.

 

Ты, как птица в поднебесной просини,

Лишь взмахнул рукою, как крылом.

Где найти покой мне в бабью осень?

Только ты моя последняя любовь.

 

Ты, как лист, оторванный от дерева,

Всё летишь, не зная сам куда.

Так же молод, только волосы все с проседью,

Нипочём тебе прошедшие года.

 

Только знай – ведь жизнь небесконечная,

И всему на свете есть предел.

Остановка будет где твоя конечная?

Мой любимый, ненаглядный где ты, где?..

Міхась Курыла

 

*  *  *

Патанулі ў шэрані дамы,

І прысады шэрыя ў тумане…

Сярод адзіноты і зімы –

Ты прызнач мне новае спатканне.

 

Нагадай мне светлую пару,

Дай суняць душэўную трывогу.

Нетаропка рэчы сабяру,

За табой адпраўлюся ў дарогу.

 

Буду зноў шчаслівы да зары

Слухаць шэпт палкага жадання…

Гавары са мною, гавары  –

Як гавораць птушкі на світанні.

 

…У тумане – горад і дамы,

Толькі веру: светлы міг прагляне…

Сярод адзіноты і зімы

Саграюць зноў мары пра каханне.

Міхась Бацян

 

Як бусел лятаць

 

Хто марамі жыў, мяне зразумее:

Я мару з дзяцінства як бусел лятаць,

Каб Бог дараваў мне птушыныя крылы,

Каб душы людзей з вышыні разглядаць.

 

Ніхто не скажа, што жыццё дарма.

Жыву я з вераю ў дабро і свет,

Бо вера зараз кожнаму свая,

І кожны у жыцці сваім паэт.

 

Хутчэй на неба, за высокія аблокі,

Дзе сонца зараджаецца прамень.

Высокі шлях духоўнасці высокай

Прываблівае сэрца кожны дзень.

 

Той сум застыне ў нашых душах назаўжды,

І не магу стрымаць душэўныя парывы,

Калі гляджу, як казачна ляціць

Па сінім небе бусел белакрылы.

 

А можа…

 

Колькі жыву – сам сабе разважаю:

Дзеля нечага ж я на свеце з’явіўся,

Кудысьці іду і парады шукаю…

А можа не там я калісьці спыніўся?

 

А можа, не там я цяпер пражываю,

Каб сэнс невялікі набыць існаваннем?

Не тыя паперы пад вечар чытаю,

Не тое цяпер вывучаю пытанне?

 

А можа, маё меркаванне нязначна,

І нехта другі ўключае святло?

І хтосьці вялікі, а воку нябачны,

Абраў нас, каб мы ратавалі дабро?

 



Добавить комментарий