Общество

…Націскаю на кнопку званка, і дзверы прыгожага вялікага дома, размешчанага сярод гародзькаўскіх новабудоўляў, адчыняе маладая жанчына. З гасціннай усмешкай запрашае зайсці, але ў той жа час прыкладае палец да вуснаў. Я разумею: не гожа нечаканаму госцю трывожыць сон малеч, якіх матуля ўклала з паўгадзіны таму…

Статус шматдзетнай мамы Аксана Уладзіміраўна ШКУТ з Гародзькаў набыла зусім нядаўна – з нараджэннем сыночка Яраслава. Сям’ю з ураджэнцам Брэстчыны Іванам Шкутам, які працуе вадзіцелем у ААТ “Лоск”, яны стварылі каля шасці гадоў назад, за гэты непрацяглы час лёс ашчаслівіў іх трыма дзеткамі. І старэйшы Максім, і дачушка Сашанька шчыра радаваліся з’яўленню на свет браціка.

Калі запытаў у маладой мамы пра яе ўражанні аб жыцці ў новым амплуа, яна засмяялася. “Мець адно дзіця – ужо вялікі клопат, а ў нас ён памножыўся ўтрая. Але гэтыя турботы зусім не абцяжарваюць, бо не ведаю большага шчасця, чым тое, што ў дзецях заключана…»

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий