Хай дарога роўнай стужкай уецца…

Официально

Няважна, колькі гадоў ты працуеш у калектыве, галоўнае – карысць, якую прыносіш, адносіны да справы. У 2007 годзе прыйшоў у ДРБУ № 167 Аляксандр Леанідавіч КАСПЯРОВІЧ, і аказалася, што такога неацэннага спецыяліста тут чакалі даўно. Ураўнаважаны, спакойны, выдатны прафесіянал. Свайго газаэлектразваршчыка дарожнікі жартам называюць байцом нябачнага фронту. Сапраўды, непасрэдна на аб’ектах яго не ўбачыш, а без своечасовага ўмяшання Аляксандра тэхніка становіцца бездапаможнай. У любы час сутак, у выхадныя, як толькі патрабуецца, ён без пярэчанняў выходзіць на работу.

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ

За 9 месяцаў бягучага года сіламі спецыялістаў філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” уведзены ў эксплуатацыю 8606 кіламетраў дарог.

Прадукцыйнасць працы вырасла ў параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года на 131,6 працэнта.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі сёлета 354 мільёны рублёў.

Агульны аб’ём работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў за дзевяць месяцаў  9196,5 мільёна рублёў, ці 128,7 працэнта да ўзроўню мінулага года.

Рабочыя працавалі на добраўпарадкаванні пад’язных дарог і тэрыторыі на такіх важных аб’ектах, як малочнатаварныя фермы “Пяршаі” і “Бабровічы” ў аднайменных сельгаспрадпрыемствах, якія былі здадзены ў эксплуатацыю сёлета.

У даны момант задзейнічаны на будаўніцтве аграгарадкоў Вішнева, Багданава і Суднікі.

Удзельная вага дарожнага будаўніцтва ў агульным аб’ёме работ – 63,8 працэнта.

У калектыве Валожынскага філіяла працуюць 162 чалавекі.



Добавить комментарий