Общество

Шматдзетная маці Ганна Станіславаўна СТАНЕВІЧ з Ракава з тых жанчын, ад якіх зыходзіць шмат света, дабрыні, цяпла. І хапае іх не толькі на блізкіх.

“У нашай мамы залатыя рукі: яна прыгожа шые і смачна гатуе. А яшчэ ў яе залатое, добрае сэрца, прыгожыя блакітна-шэрыя вочы, яскравая ўсмешка. І ўвогуле, яна ў нас самая прыгожая: у нас – гэта ў таты, у брацікаў Дзімы, Рамана і Антона, у сястрычкі Олі і ў мяне. Мы ўсе яе вельмі любім. І імя ў яе цудоўнае – Ганна! Яно азначае выпраменьваючая святло, літасцівая. Такая наша мама і ёсць. Як яе не любіць!” Так шчыра і па-дзіцячы непасрэдна расказала пра матулю дачка Вераніка. Працуе Ганна Станіславаўна поварам у дзіцячым цэнтры рэабілітацыі “Пралеска”. Старэйшыя дзеці Вольга, Дзмітрый і Раман даўно сталі студэнтамі, дадому наведваюцца толькі па выхадных. Таму ўся мацярынская ўвага і клопат скіраваны зараз на малодшых Вераніку і Антона. Любімая праца, павага калег і кіраўніцтва, любоў мужа і дзяцей – вось такі, напэўна, партрэт сучаснай жанчыны-маці. І няхай ён будзе добрым прыкладам для маладых.

Тэкст і фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий