У ГОСЦІ У ЗАРАЙСК…

Культура

Валожынская творчая дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 400-годдзю аднаўлення расійскай дзяржаўнасці.

Святочныя падзеі, якія адбыліся 29 і 30 верасня ў горадзе Зарайску, уключалі ў сябе збор ваенна-гістарычных клубаў, гісторыка-мастацкае прадстаўленне ў Зарайскім крамлі, мастацкія выставы, «круглыя сталы» і вялікі заключны канцэрт.

Валожын і Зарайск – гарады-пабрацімы. Менавіта з гэтай нагоды і было атрымана запрашэнне на ўдзел у свяце.

У святочных канцэртах прынялі ўдзел заслужаны аматарскі калектыў «Гасцінец» з Ракава, артысты эстрады Івянецкага ДК Аксана Шчэцька і Аляксандр Сабалеўскі. Культурнай падзеяй у межах свята стала гучанне традыцыйнай беларускай дуды ў сценах Зарайскага крамля ў выкананні івянецкай дударкі Кацярыны Радзівілавай. У склад дэлегацыі, на чале якой стаяў загадчык аддзела культуры райвыканкама В. М. Адамовіч, увайшоў і праваслаўны святар, настаяцель Вішнеўскай царквы святых Касмы і Даміяна айцец Аляксандр Чурыла.

 



Добавить комментарий