УЛІЛІСЯ У ТВОРЧУЮ ПЛЫНЬ

Культура

Сёлета дзесяць маладых спецыялістаў, выпускнікоў Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і іншых навучальных устаноў, уліліся ў творчую плынь Валожыншчыны.

Новыя выкладчыкі выяўленчага мастацтва, майстры харавых спеваў, народных і духавых інструментаў, фартэпіяна накіраваны ў Валожынскую, Ракаўскую, Вішнеўскую і Дорскую дзіцячыя школы мастацтваў.

Валожынская навучальная ўстанова сёлета прыняла рэкордную колькасць першакласнікаў – каля сотні. Агульная ж колькасць навучэнцаў дасягнула 285. Найбольш папулярнымі і запатрабаванымі музычнымі інструментамі, авалодаць якімі імкнецца большасць «навабранцаў», сталі фартэпіяна, гітара і саксафон.

Андрэй ЗАХАРАНКА.




Добавить комментарий