У раёне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Общество

Пастаўлена задача ўключыць у сельгасабарот пустуючыя ўчасткі, навесці парадак каля жывёлагадоўчых фермаў і на тэрыторыях іншых гаспадарчых аб’ектаў.

У гэты перыяд трэба ліквідаваць стыхійныя звалкі, прывесці ў парадак  прыдарожныя палосы і лясныя ўчасткі, актывізаваць работу насельніцтва па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый, дачных масіваў.

Наш агульны клопат – бездакорны  парадак на могільніках,  ля помнікаў, манументаў.

Варта  падумаць і пра дадатковае азеляненне населеных пунктаў, новых мікрараёнаў, месцаў масавага адпачынку, пра наданне эстэтычнай выразнасці тэрыторыям  прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і інш.

 



Добавить комментарий