Общество

За апошнія два месяцы Валожынскі лясгас рэалізаваў для азелянення тэрыторый з гадавальніка каля 8 тысяч штук саджанцаў на агульную суму 80 мільёнаў рублёў. Найбольшым попытам карыстаецца ў арганізацый і насельніцтва пасадачны матэрыял ліставых парод – каштана, чырвонага дуба і клёна і хвойных – лістоўніцы заходняй і туі. У лясных масівах сёння ідзе дапаўненне двух- або трохгадовых саджанцаў сасны і елкі, якія слаба прыжыліся ці наогул загінулі.

Іван Уладзіміравіч АБЦЭВІЧ свой працоўны дзень праводзіць не за шчыльнымі дзвярамі кабінета, а на прыродзе, пад ляснымі шатамі. Шосты год ён працуе майстрам лесу ў Валожынскім лясніцтве. Яго брыгада, а гэта пяць вальшчыкаў і два вадзіцелі, займаецца суцэльнай санітарнай рубкай лясных насаджэнняў. Зараз пад гэтыя работы адведзены ўчастак 0,7 гектара непадалёк вёскі Сугвазды. Толькі за чатыры дні вальшчыкі нарыхтавалі больш за 50 кубаметраў драўніны і больш за 10 кубаметраў дроў.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.




Добавить комментарий