Официально

Вадзіцель філіяла “Аўтапарк № 14” РУП “Мінаблаўтатранс” Аляксандр Аляксандравіч БУКЛІС цвёрда ўпэўнены: выбраў
справу – аддай ёй сябе без астатку.
Можа, таму за столькі гадоў ён так і “не здрадзіў” роднаму калектыву, яго працоўны стаж перасягнуў ужо дваццацігадовы рубеж. Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў пасля заканчэння Валожынскага прафтэхвучылішча, былі ў яго жыцці і іншыя калектывы – “ПМК-65”, “ДРСУ-167”, аднак знайшоў сябе менавіта тут, у аўтапарку. Штогод шчыруе на ўборцы зерня, добра зарэкамендаваў сябе два гады таму на будаўніцтве лагістычнага цэнтра ў Ракаве, аўтамагістралі Мінск-Магілёў. Зараз асноўны накірунак яго рэйсаў – буракапрыёмны пункт у Гародзьках.

Тэкст і фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий