Общество

Па звестках раённага аддзела ЗАГС, за 9 месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістраваны 278 нараджэнняў. Амаль палова з іх прыпадае на Валожын, дзе нарадзіліся 103 немаўляці, і гарадскі пасёлак Івянец, які пабагацеў на 45 малышоў. 111-ым нованароджаным, згодна з апошнімі запісамі актаў грамадзянскага стану, стаў у кастрычніку Уладзік, які цешыцца цяпер на руках матулі Анастасіі Валчок з Валожына.

Спецыялісты аддзела ЗАГС адзначылі, што сёлета назіраецца і адноснае скарачэнне смяротнасці: розніца з аналагічным мінулагоднім перыядам склала амаль 4 працэнты. У азначаным перыядзе бягучага года заключана 176 шлюбаў. Па выніках леташніх 9-ці месяцаў іх было 226.

 

Новая міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём хутка адкрыецца на базе гімназіі № 1 райцэнтра. Сёння вядуцца завяршальныя работы па яе ўпарадкаванні.

Гэта пляцоўка – падарунак асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, адна з пяці, размеркаваных па вобласці. У першапачатковым абсталяванні новага “міні-стадыёна” ўдзельнічалі многія арганізацыі раёна. Вялікі ўклад ва ўпарадкаванне новага спартыўнага аб’екта зрабілі работнікі філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” “ДРБУ-167”, якія заклалі аснову пляцоўкі. Філіял РУП “Мінаблпаліва” дапамог прывезці неабходны для будаўніцтва кварцавы пясок, ААТ “Агра-Дубінское” даставіла штучнае травяное пакрыццё. Асноўныя работы па канчатковым абсталяванні міні-футбольнай пляцоўкі выканалі спецыялісты асацыяцыі, уклалі пакрыццё, на яго і спецыяльны клей Беларуская федэрацыя футбола выдаткавала 110 мільёнаў рублёў. Цяпер справа – за ўстаноўкай агароджы і футбольных варот. Прыкладна праз месяц аб’ект павінны здаць у эксплуатацыю.

 

Дадзеныя раённага аддзела статыстыкі сведчаць, што за 9 месяцаў у бягучых цэнах выпушчана прамысловай прадукцыі на 150,2 млрд. рублёў, гэта на 83,7% больш, чым за адпаведны мінулагодні перыяд.

Аб’ём адгружанай прадукцыі дасягнуў 152,3 млрд. рублёў, доля інавацыйнай склала 7,4 млрд. рублёў.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці па відах дзейнасці склаліся ў вытворчасці гаспадарча-керамічных вырабаў – 183,3% і апрацоўцы драўніны – 178,8%.

Знешнегандлёвы абарот таварамі ў цэлым па раёне за 9 месяцаў склаў 11 150,4 тыс. долараў ЗША. Экспарт узрос. Імпарт скараціўся. У экспарце тавараў на долю краін СНД прыйшлося 77,9%, у тым ліку на Расію – 47,4%.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *