За радком гісторыі

Культура

Каля Вялага Іслач даволі шырокая. Тут некалі пачынаўся графскі звярынец. Кажуць, што ў пачатку стагоддзя тут Тышкевічы трымалі дрэсіраваных мядзведзяў. Вялікі абшар лесу быў абгароджаны высокім плотам. Вадзіліся каштоўныя і рэдкія звяры. Ніжэй Вялага – зусім блізка – урочышча Сутокі. Раней і тут быў невялікі мураваны графскі будынак, дзе ў сям’і графскага аб’ездчыка прайшло ранняе дзяцінства будучай беларускай паэткі Канстанцыі Буйло.

 

Паводле Усерасійскага перапісу 1897 г. на Валожыншчыне налічвалася 27 цэркваў і 7 касцёлаў. Тры царквы былі ў Валожыне, па дзве – у Даўбенях, Дубіне, Івянцы, Лоску, Ракаве, па адной – у Вішневе, Выганічах, Вялікіх Крывічах, Гародзьках, Гіравічах, Дорах, Забрэззі, Кіяўцы, Пральніках, Пяршаях, Сакаўшчыне, Славенску, Старынках, Цвіркаўшчыне, Яршэвічах, 7 касцёлаў упрыгожвалі Багданава, Вішнева, Забрэззе, Камень, Лоск, Пяршаі і Ракаў. Акрамя таго, было 15 капліц: па дзве ў Вішневе, Івянцы, Ракаве і па адной у Галімцах, Душкаве, Кіяўцы, Пярэжырах, Радзюках, Сакаўшчыне, Сідараўцах, Цвіраўшчыне, Яршэвічах.

 

Амаль  усе працаздольныя мужчыны ў 1944-1945 гг. былі прызваны ў Чырвоную Армію ці Войска Польскае. Рашэннямі раённых органаў Савецкай улады неаднаразова праводзіліся зборы сродкаў у Фонд абароны. Тыповым рашэннем выканкама раённага Савета ў тыя часы было наступнае: “Аб закупе мяса, малака і яек па раёне”. Пастановы пісаліся коратка і лаканічна.

Адна з іх ад 9 жніўня 1944 г. выглядае так: “Для забеспячэння шпіталяў, бальніц, рабочых прамысловых прадпрыемстваў закупіць па раёне: мяса – 18 тон, малака – 22 тоны, яек – 15 тысяч штук”.

На 1 студзеня 1945 года ў раёне пражывала 43781 чалавек, з іх – 25240 жанчын, на якіх лёг увесь цяжар аднаўлення сельскай гаспадаркі.

 



Добавить комментарий