ЗДАРОЎЕ – ГАЛОЎНЫ КАПІТАЛ

Общество

У раёне прайшоў чарговы Дзень інфармавання. Ён прысвячаўся выкананню праграмы дэмаграфічнай бяспекі Мінскай вобласці на 2011-2015 гады.

На Валожыншчыне цяпер пражывае 35695 чалавек. Узровень нараджальнасці вырас з 9,3 на 1000  жыхароў у 2007 годзе да 11,8 праміле за 9 месяцаў у пераразліку на год.

Планавы паказчык па павелічэнні нараджальнасці, які прадугледжаны абласной праграмай, выкананы.

За 9 месяцаў у раёне нарадзілася 314 дзяцей, а гэта на 14 больш, чым за 9 месяцаў мінулага года.

Для павелічэння нараджальнасці прымаюцца меры сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Выплачваецца дзяржаўная грашовая дапамога для вырашэння жыллёвых праблем пэўным катэгорыям насельніцтва, прадастаўляюцца льготныя крэдыты. У прыватнасці, сёлета рашэннем райвыканкама зацверджаны і перададзены ў банк спісы на атрыманне фінансавай дзяржаўнай падтрымкі для ўзвядзення жылля 115 сем’ям, з іх 14 – шматдзетныя.

Падтрымліваюцца шматдзетныя сем’і і ў перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года. На гэтыя мэты выдзяляюцца і пазабюджэтныя сродкі, сродкі прадпрыемстваў і арганізацый.

Адпускаюцца бясплатна лекі дзецям да 3-х гадоў, наладжана забеспячэнне харчаваннем дзяцей да 2-х гадоў.

У раёне вялікая работа праводзіцца па павышэнні прэстыжу сям’і. Гэта розныя акцыі, конкурсы, дабрачынныя мерапрыемствы.

Вялікі клопат праяўляецца пра захаванне здароўя людзей. Ажыццяўляецца ранняя дыягностыка захворванняў, выяўляюцца фактары рызыкі, павышаюцца якасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання ўсіх катэгорый насельніцтва. На пастаянным кантролі знаходзіцца арганізацыя дыспансернага агляду дарослага насельніцтва.

На выкананне раённых мерапрыемстваў праграмы дэмаграфічнай бяспекі па лініі аховы здароўя выдзелена 99,47 мільёнаў бюджэтных сродкаў, якія накіраваны на забеспячэнне лекавымі сродкамі і прадметамі медыцынскага прызначэння.

У раёне для сістэмнага маніторынгу дэмаграфічных паказчыкаў створаны савет.

 



Добавить комментарий