Общество

Любімая праца, як родны чалавек. А сваіх блізкіх мы любім не за нейкія асаблівыя якасці, а проста прымаем і цэнім іх такімі, якія яны ёсць. Гэтак ставіцца да сваёй работы і Рыма ПЛЯВАКА, лабарант-мікрабіёлаг хлебазавода.

Вось ужо сёмы год працуе яна на прадпрыемстве. Паводле дыплома Рыма Іванаўна – тэхнолаг хлебапякарнай і спіртавой вытворчасці. Выпускніца Маладзечанскага політэхнічнага каледжа пачынала свой працоўны шлях на хлебазаводзе ў якасці тэхнолага змены ў кандытарскім цэху. Яе добрасумленнасць, стараннасць, адказны падыход да справы былі заўважаны кіраўніцтвам. Цяпер у шэрагу абавязкаў – і распрацоўка новых відаў хлебабулачных вырабаў. «Хлебнае цеста – як дружны калектыў», – гаворыць Р. Плявака – «Калі ўсе працуюць разам, дапамагаюць, дапаўняюць адзін аднаго, то атрымліваецца добры вынік. Наш вынік – смачны хлеб на стале ў кожнай сям’і».

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий