Молодежный курьер

Аператар вагавай сістэмы Наталля ЖУРКЕВІЧ уладкавалася на гародзькаўскі буракапрыёмны пункт паўтара месяцы таму. Маладая студэнтка-завочніца першага курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з Валожына такім чынам вырашыла і праблему свайго матэрыяльнага забеспячэння і набывае вопыт работы з дакументацыяй. Лічбы ж на гэтай працы іграюць вызначальную ролю, ад іх залежаць дакладнасць афіцыйнага справаводства і стан работы ўсяго буракапрыёмнага пункта ў цэлым. Таму дзяўчына пільна сочыць, каб не дапусціць нават самай дробнай памылкі.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий