УЗНАГАРОДА ДЛЯ САМЫХ АКТЫЎНЫХ

Молодежный курьер

Работа будаўнічага атрада з ліку навучэнцаў сельскагаспадарчага прафліцэя, задзейнічанага на рэканструкцыі малочнатаварнай фермы ў ААТ “Лоск”, была належным чынам адзначана кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства.

Старшыня гаспадаркі Аляксандр Мікалаевіч Барада паклапаціўся, каб усе 15 удзельнікаў будатрада атрымалі дастойную заработную плату. Сапраўднымі ж “героямі дня” сталі самыя актыўныя і працавітыя сярод іх – навучэнцы групы 21-2 Яўген Рэут і Ігар Зянько. Выдатная работа юнакоў на рэканструкцыі цялятніка і МТФ “Гарадзечна” была адзначана Ганаровымі граматамі за подпісам кіраўніка ААТ “Лоск”. Узнагароды занялі дастойнае месца ў скарбонцы працоўных дасягненняў ліцэістаў.

 



Добавить комментарий