ПАКАЗАЛІ ЎМЕННІ “ГАРАДСКІЯ ПАЛЯЎНІЧЫЯ”

Молодежный курьер

У суботу, 20 кастрычніка, на вуліцах Валожына разгарнулася спартыўна-краязнаўчая гульня для працоўнай моладзі “Гарадскія паляўнічыя”. Ініцыятарамі і арганізатарамі яе правядзення сталі райкам ГА “БРСМ”, аддзел па справах моладзі райвыканкама.

Згодна з квеставым жанрам, у аснову цікавай гульні лягло спартыўнае арыенціраванне, але арганізатары вырашылі не абмяжоўвацца толькі ім і дабавілі ў праграму заданні на веданне нашага раённага цэнтра, яго гісторыі і помнікаў архітэктуры.

Каманды ў складзе шасці чалавек атрымалі заданні адгадаць па моцна аддаленым апісанні зашыфраваны аб’ект, наблізіцца да яго і знайсці там пэўную памятную дату. Пасля таго, як каманда давала правільны адказ, яна пераходзіла да наступнага гістарычнага помніка… Аб’ектамі ж маладзёжнага гарадскога “палявання” сталі ў той дзень Свята-Канстанціна-Аленінская царква, касцёл святога Юзафа, палаца-паркавы ансамбль графаў Тышкевічаў, гасцініца “Карона”, раённая бальніца, помнік смуткуючай маці і інш. Трэба адзначыць, каманды без асаблівых цяжкасцяў выйшлі на правільную стратэгію дзеянняў, а гульня атрымалася займальнай. Галоўнае ж – яна засведчыла, што моладзь любіць свой горад і ведае яго мінулае. Не замарудзілі сябе чакаць і прызы пераможцам. Каманду суддзяў узначаліў вопытны “гарадскі паляўнічы”, малады педагог СШ № 2 г. Валожына Віталь Башылаў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *