У МААП – ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ

Молодежный курьер

Маладзёжныя атрады аховы правапарадку карыстаюцца сёння вялікай папулярнасцю ў пакалення “next”. Яны даўно сталі адной з візітных картак дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, і рух гэты пашыраецца. Праўда, ужо па некалькі змененых правілах.

Якія канкрэтна змены чакаюць сёння маладых людзей пры прыёме ў МААП і чым яны абумоўлены, расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Нямкевіч. Першая, згодна з абноўленым Палажэннем аб маладзёжных атрадах аховы правапарадку, тычыцца ўзроставага цэнзу МААП-аўцаў. Раней у атрад прымалі выключна 18-гадовых, цяпер жа сюды могуць прыйсці члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія дасягнулі 16-ці. Гэта павінна паспрыяць далейшаму развіццю гэтага руху. Удзел у рэалізацыі праграм і праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні – ёсць і такая функцыя ў членаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку – з нядаўняга часу могуць і зусім юныя прадстаўнікі ГА “БРСМ” і “БРПА”, якім споўнілася 14 гадоў. Праз два гады іх залічаць у атрад без выпрабавальнага тэрміну. Трэцяя з асноўных змен адносіцца больш да арганізацыйных. Цяпер атрады будуць складацца не менш чым з трох асобных груп-звёнаў па 10 чалавек у кожнай. Гэтая мера прадугледжана, каб больш аператыўна кіраваць дзейнасцю атрада.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий