Ад імя аблвыканкама віншую вас з прафесіянальным святам. Заканамерна, што адзначаеце вы яго ў адзін дзень, бо ўзгодненая работа перавозчыкаў і дарожных службаў забяспечвае бесперабойнае функцыянаванне ўсяго народна-гаспадарчага механізму.
Добрыя дарогі – сведчанне дабрабыту і паспяховай жыццядзейнасці любой тэрыторыі. Сёння агульная працягласць дарог Міншчыны складае больш за 23 тысячы кіламетраў. Весці і абслугоўваць такую гаспадарку – задача няпростая.
Хачу падзякаваць за добрую работу вадзіцелям аўтобусаў, грузавых і спецыяльных аўтамабіляў, будаўнікам і рамонтнікам, супрацоўнікам аўтавакзалаў і ўсім тым, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага свята.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, новых працоўных поспехаў, радасці і дабрабыту.
Барыс БАТУРА,
старшыня Мінскага аблвыканкама.