ТАТАВЫ ДОЧКІ

Молодежный курьер

Нядаўна мы дружна адзначалі Дзень маці. Але чамусьці пакуль мала ўвагі надаём сваім татам. Аднак ёсць таты, якія ўдзельнічаюць у выхаванні дзяцей не горш за маці. Гэтыя мужчыны вельмі клапатлівыя і годныя ўдзячнасці.

У многіх краінах свету Дзень бацькі – штогадовае свята. Што ні месяц – і яго адзначае якая-небудзь краіна. У другую нядзелю лістапада татаў, напрыклад, павіншуюць у Фінляндыі, Швецыі і Эстоніі.

У сям’і Зенькаў з райцэнтра чацвёра дзяцей. Усе – сімпатычныя дзяўчынкі. Летам шматдзетная сям’я пераехала ў прасторную кватэру новага шматпавярховага дома. У таты адразу адчувальна прыбавілася хатніх клопатаў. Адзін з іх: купіць новую мэблю і ўтульна абсталяваць пакой для сваіх дачушак-блізнятак – двухгадовых Машы і Дашы. Дочкі – татава шчырая радасць і вялікі гонар.

Алёна ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий