ПРЫЦЯГНУТЫ ДА АДКАЗНАСЦІ

Закон и порядок

У першай палове кастрычніка інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне правяла шэраг кантрольных мерапрыемстваў. Выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства.

Устаноўлена, што некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія гандлююць на рынках Валожына, Івянца і Ракава, не выплачваюць адзіны падатак. Гэты падатак павінен быць выплачаны ў бюджэт да пачатку ажыццяўлення рознічнага гандлю, і допуск на рынкі дазволены толькі пасля прад’яўлення аплаты. За нявыплаты  інспекцыя прыцягнула да адказнасці 13 нядобрасумленных рэспандэнтаў, ім налічаны падатак у суме 3,4 мільёна рублёў.

 



Добавить комментарий