Закон и порядок

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне нагадвае пра неабходнасць выплаты зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, аб’екты нерухомасці, якія належаць фізічным асобам.

Выплаціць падаткі можна наяўнымі грашыма ў аддзяленнях банкаў, падатковых органах, сельскіх выканкамах, аддзяленнях паштовай сувязі, а таксама праз плацёжныя тэрміналы. За нявыплату ва ўстаноўлены тэрмін прадугледжаны штраф ад 50 тысяч рублёў і вышэй, за кожны дзень пратэрміноўкі ў бюджэт налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, дзеючай у перыяд невыканання падатковага абавязацельства.

Тэрмін выплаты зямельнага падатку – не пазней 15 лістапада 2012 года.

 



Добавить комментарий