Общество

Вадзіцеля пагрузчыка філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” С. І. ЗЯНЬКО ў калектыве цэняць за выключную добрасумленнасць і працавітасць. Па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года работнік выканаў даведзенае заданне на 115 працэнтаў. За гэтай лічбай стаіць больш канкрэтная: аб’ём праведзеных Сяргеем Ігаравічам работ перасягнуў 215 мільёнаў рублёў. Вясной і летам механізатар грузіць дарожна-будаўнічыя матэрыялы, у зімовы перыяд ачышчае дарогі ад снегу. З прыязнасцю сустракаюць яго і ў сельгасфіліяле “Сугвазды”, дзе ўжо каторы сезон дапамагае сеяць і ўбіраць ураджай. Праца С. І. Зянько заўважана і ацэнена: да сёлетняга прафесіянальнага свята механізатар атрымаў Падзячны ліст ад кіраўніцтва абласнога прадпрыемства.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий