Прыміце шчырыя віншаванні з Днём аўтамабіліста і дарожніка! Штодзень вы робіце ўсё магчымае, каб не было збояў у абслугоўванні пасажыраў, перавозцы шматлікіх грузаў, будаўніцтве і рамонце дарог. Гэта не толькі цяжкая праца, але і вялікая адказнасць за жыццё і здароўе людзей. Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам і старэйшым работнікам транспартных і дарожных арганізацый за адданасць абранай прафесіі.
Жадаем усім безаварыйнай работы, надзейнай тэхнікі, бяспечных дарог, узаемаразумення і ўзаемавыручкі на шляхах.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.