Общество

У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Чысты лес”, якая нядаўна праходзіла і на тэрыторыі нашага раёна, прынялі ўдзел 409 чалавек – работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, дзеці з Вішнеўскага школьнага лясніцтва. 15 куб. метраў бытавых адходаў, сабраных у лясах каля аўтатрас Мінск-Гродна і Мінск-Вільнюс, а таксама ў месцах масавага адпачынку было вывезена на палігоны ЦБА.

 

На мінулым тыдні ў Валожынскай ЦРБ праходзіла атэстацыя на адпаведнасць займаемай пасадзе 7 загадчыкаў аддзяленняў райбальніцы і 6 загадчыкаў амбулаторый раёна. Па яе выніках усе адпавядаюць займаемай пасадзе. На чарзе – атэстацыя сярэдніх медыцынскіх работнікаў на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі. Пяці медсёстрам райбальніцы па выніках агляду-конкурсу “Лепшы па прафесіі” ўжо прысвоена І катэгорыя.

 

На тры адзінкі новай тэхнікі папоўніўся нядаўна аўтапарк РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Прадпрыемства набыло дзве аўтамашыны-газелі, першая з якіх ужо абслугоўвае жыллёвы фонд горада і раёна, а другая накіравана на івянецкі участак ЖКГ, і грэйдар ГС-10.08 на базе трактара “Беларус” для выраўноўвання гравійных дарог, а таксама для расчысткі снегу. Зараз аўтапарк налічвае 82 адзінкі тэхнікі.

 

 

Шосты вынік у асабістым першынстве чэмпіяната вобласці па рускіх шашках “64” у Жодзіне паказаў наш зямляк М. Ф. Саўкін. Удзельнічалі валожынцы і ў асабістым першынстве чэмпіянату вобласці па шахматах у Барысаве. У дзясятку лепшых увайшоў афіцэр мясцовай воінскай часці А. Л. Кашкан (8 месца), работнік ДРБУ-167 В. В. Косік заняў дванаццатую пазіцыю.

 

Добры падарунак для івянецкіх школьнікаў на заканчэнне першай вучэбнай чвэрці зрабіў Івянецкі гарпасялковы аддзел ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. Ён выступіў спонсарам экскурсійнай паездкі ў Мірскі замак. Аднак пабываць у Міры змаглі тыя з вучняў, хто наведвае факультатывы і гурткі па вывучэнні польскай мовы, цікавіцца польскай гісторыяй і культурай.

 



Добавить комментарий