Па даных раённага аддзела статыстыкі,

Общество

у студзені-кастрычніку бягучага года на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Валожыншчыны было выкарыстана 284,3 мільярда рублёў інвестыцый у асноўны капітал. У супастаўных цэнах да адпаведнага мінулагодняга ўзроўню гэта сума складае роўна 52 працэнты. Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры інвестыцый маюць праведзеныя будаўніча-мантажныя работы – на іх выкарыстана 163,2 мільярда рублёў. Яшчэ 75,3 мільярда накіраваны на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў. Астатняя сума зрасходавана на іншыя работы, выкананыя ў раёне.

 



Добавить комментарий