Кожнага сустракае прыязнай усмешкай

Общество

Ужо не адно стагоддзе пошта – сапраўднае акно ў свет. Нягледзячы на ўсе здабыткі сучаснай цывілізацыі, менавіта па паштовых каналах людзі па-ранейшаму атрымліваюць навіны і лісты, пасылаюць падарункі далёкім сваякам. Пошта дагэтуль застаецца сапраўдным інфармацыйным цэнтрам на вёсцы, які гасцінна прымае наведвальнікаў. А гасцінная хата заўсёды мае добрага гаспадара.

Гаспадыня паштовага аддзялення ў вёсцы Лоск Гародзькаўскага сельсавета – Тамара ДРОЗД. Менавіта праз яе прафесійныя рукі і трапляюць да жыхароў вёсак Лістапады, Слабада, Малое Запруддзе, Лоск і Асінавіца газеты і часопісы, паштовыя пераводы і доўгачаканыя пісьмы.

«Я ж усіх сваіх наведвальнікаў ведаю ледзь не ўсё жыццё. Вось і хочацца кожнага абрадаваць, падтрымаць, разварушыць добрым жартам. А наша жыццё – такое, якое яно ёсць. Проста трэба не забываць спадзявацца на лепшае!» – адказвае Тамара Дрозд.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий