Общество

З 1992 года рашэннем Генеральнай асамблеі ААН трэцяга снежня ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Галоўная яго мэта – звярнуць увагу грамадства на патрэбы і праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама садзейнічаць выхаду саміх інвалідаў са стану ізаляцыі, актыўнай інтэграцыі іх у жыццё грамадства.

У раёне склалася добрая традыцыя напярэдадні гэтай даты штогод праводзіць дабрачынны марафон «Працягнем руку дапамогі» па зборы сродкаў для аказання дапамогі людзям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Кожны, каго кранаюць праблемы іншых людзей, хто здольны аказаць хоць якую дапамогу тым, каму яна на самой справе патрэбна, можа зрабіць свой хаця б невялікі ўклад. Грашовыя сродкі можна пералічыць на разліковы рахунак 3642060501013 у аддзяленні АСБ «Беларусбанк», зрабіўшы адзнаку «Марафон для інвалідаў».

 



Добавить комментарий