На тэрыторыі Валожынскага раёна дзейнічаюць 38 рэлігійных арганізацый:
21 – беларускай праваслаўнай царквы;
9 – рымска-каталіцкай;
5 – хрысціян веры евангельскай;
2 – евангельскіх хрысціян-баптыстаў;
1 – стараверская.
Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 23 святары, з іх:
10 – праваслаўныя;
8 – каталікі (з іх 3 – грамадзяне Рэспублікі Польшчы);
3 – хрысціян веры евангельскай;
2 – евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
У стараверскай царкве святара няма.
Набажэнствы ў праваслаўных і каталіцкіх прыходах праходзяць у культавых будынках.
Цэрквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Пяршаях і Ракаве маюць уласныя культавыя будынкі, царква ХВЕ «Крыніца жыцця» ў г. Валожыне размешчана ў перабудаваным нежылым будынку, астатнія цэрквы хрысціян веры евангельскай і евангельскіх хрысціян-баптыстаў размешчаны ў прыстасаваных жылых памяшканнях.
У 11 рэлігійных абшчынах працуюць Нядзельныя школы для дзяцей і моладзі (5 – праваслаўныя, 6 – каталіцкія), у якіх навучаецца 495 чалавек. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Колькасць насельніцтва Валожынскага раёна складае 35697 чалавек. Па нацыянальным складзе: беларусы – 88,7%, рускія – 3%, палякі – 7,4%, украінцы – 0,6%, яўрэі – 0,03% і інш. – 0,3%.
У раёне зарэгістраваны Валожынскі раённы аддзел грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі».
Ён уключае ў сябе пяць аддзелаў: Валожынскі гарадскі (27 чалавек), Вішнеўскі (18), Сівіцкі (34), Ракаўскі (27) сельскія аддзелы, Івянецкі гарпасялковы (107).
Аддзеламі раённай арганізацыі ГА «Саюз Палякаў на Беларусі» праводзяцца розныя мерапрыемствы культурна-асветніцкай накіраванасці.
Пры Доме польскім у Івянцы (з’яўляецца ўласнасцю грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі») створаны ансамбль польскай песні, арганізаваны факультатыўныя заняткі па вывучэнні польскай мовы.
У раёне таксама зарэгістравана і дзейнічае аддзяленне ГА «Польска Матеж школьна», у факультатыўных групах і гуртках якога займаюцца больш за 200 дзяцей.