ПРАЦА – ГЭТА І ВЫХАВАННЕ, І РЭАБІЛІТАЦЫЯ

Общество

На кантролі – выкананне Дэкрэта № 18.

На бягучы год рашэннем райвыканкама ўстаноўлена броня ў аб’ёме 60 месцаў на ўладкаванне на працу грамадзян, якія абавязаны пакрываць дзяржаўныя выдаткі на ўтрыманне іх дзяцей.

Згодна з рашэннем аблвыканкама вызначаны 44 арганізацыі для працаўладкавання асоб, якія па законе павінны кампенсаваць расходы, што нясе дзяржава, забяспечваючы камфортнае знаходжанне дзяцей у адпаведных установах, прытулках і г. д.

Штомесяц прадпрыемствы, арганізацыі і гаспадаркі раёна ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыянальнай абароне райвыканкама падаюць звесткі пра наяўнасць свабодных працоўных месцаў з указаннем памеру заработнай платы.

Па стане на 1 кастрычніка ў раёне налічвалася 195 вакансій, у  тым ліку 151 па рабочых спецыянасцях.  Аддзелам занятасці з пачатку ўступлення ў сілу Дэкрэта № 18 працаўладкаваны 164 чалавекі, з іх 43 – паўторна.

Асноўная прычына паўторнага звароту і працаўладкавання – вяртанне з месцаў пазбаўлення волі і з лячэбна-працоўных прафілакторыяў. З пачатку дзеяння Дэкрэта з агульнай колькасці працаўладкаваных  абавязаных асоб 24 ужо пазагасілі запазычанасць цалкам, 10 выбылі за межы раёна, у адносінах 4 абавязаных спынена выканаўчае вядзенне па стане іх здароўя, 7 чалавек знаходзяцца ў ЛПП, двое такіх грамадзян у вышуку.

За студзень-верасень бягучага года зарэгістраваны 17 абавязаных асоб, усе яны працаўладкаваны па броні па месцы пражывання.

11 чалавек працаўладкаваны з выплатай заработнай платы ад 1 мільёна да 1,3 мільёна рублёў, чатыры – маюць заробак 1,6 мьльёна рублёў, да 2 мільёнаў зарабляюць 2 з ліку абавязаных. Выпадкаў, калі наймальнік адмовіў абавязаным у прыёме  іх на працу, у бягучым годзе не было.

Аддзел занятасці строга кантралюе выхад на працу грамадзян, якія павінны ў абавязковым парадку працаваць, каб пагасіць расходы дзяржавы на ўтрыманне іх дзяцей у прытулку і інш.

Штомесяц разам з судом Валожынскага раёна, РАУС праводзіць зверку ўсіх абавязаных. У прыватнасці, па стане на 1 кастрычніка ў раёне кантралююцца штодзённыя выхады на працу 89 асобаў.

Асноўная колькасць (76%) абавязаных грамадзян працуе ў сельскай мясцовасці, гэта пераважна паляводы, аператары машыннага даення, слесары, трактарысты.  У гарадской жа мясцовасці прафесіянальная занятасць такіх людзей выглядае наступным чынам: грузчыкі сыравіны на ААТ «Валожынскі льнокамбінат», упакоўшчыкі на СП “Івкон”, а таксама прыбіральшчыцы, вадзіцелі, слесары ў райспажыўтаварыстве, механізатары ў “ДРБУ № 167”. У гэтым спісе і рабочыя ў сферы паслуг і інш.

Звесткі пра нявыхады на працу абавязаных штодзень перадаюцца ў РАУС для прыняцця адпаведных мер. У прыватнасці, за  верасень прадастаўлены звесткі пра 23 грамадзян, якія дапусцілі прагулы, з іх 16 чалавек прагулялі 10 дзён.

Упраўленнем прааналізавана налічаная абавязаным асобам заработная плата.

У арганізацыі, на прадпрыемствы, дзе не забяспечваецца поўнае штомесячнае пакрыццё дзяржаўных грашовых сродкаў на ўтрыманне дзяцей, накіраваны лісты-рэкамендацыі па павелічэнні аб’ёмаў працы, укараненні ў практыку формаў прафесійнага навучання, прыняцця іншых мер стымулюючага характару.

Леанід САДОЎСКІ,

начальнік упраўлення па працы, занятасці і

сацыянальнай абароне райвыканкама.

 



Добавить комментарий