На хлебных паліцах – папаўненне

Общество

Новыя віды хлебабулачных вырабаў з’явяцца на паліцах магазінаў раёна ў бліжэйшы час. Спецыялістамі хлебазавода распрацаваны тры навінкі – хлеб «Палескі», ражок «Валожынскі» і пляцёнка «Налібоцкая».

Праца па іх стварэнні была завершана нядаўна, а высокую якасць пацвердзіла заключэнне абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Паводле слоў загадчыцы лабараторыі аддзела прамысловасці райспажыўсаюза Марыі Пячурчык, падчас распрацоўкі новай прадукцыі было ўлічана шмат розных фактараў. Так, як паказвае вопыт, жыхарам раёна падабаюцца менш кіслыя сарты чорнага хлеба. Таму боханы «Палескага» будуць змяшчаць вялікую долю першасортнай пшанічнай мукі. Іншая асаблівасць, якую заўважылі майстры, гэта прыхільнасць пакупнікоў да тых здобных вырабаў, якія ўтрымліваюць насенне маку. У выніку «Валожынскія» ражкі будуць змяшчаць салодкую макавую начынку.

Унікальная рэцэптура была распрацавана і для «Налібоцкіх» пляцёнак. Пазітыўная хваля клопату людзей аб уласным здароўі падштурхнула распрацоўшчыкаў выкарыстаць нестандартны ход. У цеста пляцёнкі будзе дадавацца спецыяльна падрыхтаваны тварог, што зробіць яе не проста смачнай, але ж і багатай на такі важны элемент, як кальцый.

Распрацоўшчыкі новых відаў хлебабулачных вырабаў вераць, што яны прыйдуцца даспадобы пакупнікам.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий