Общество

Ідэаламі мужнасці, вытрымкі для многіх хлопчыкаў з’яўляюцца байцы атрада міліцыі асобага прызначэння і атрада спецпрызначэння. Найчасцей яны паўстаюць перад імі з экранаў тэлебачання ў розных перадачах і серыялах.

Падлеткі і старшакласнікі раёна атрымалі зайздросны шанц наяве пазнаёміцца з людзьмі гэтых легендарных прафесій.

У суботу на базе загараднага клуба “Фестывальны”, што ля Ракава, пройдзе тэматычнае мерапрыемства абласнога ўзроўню.

Прадстаўнічая дэлегацыя паедзе і ад нашага раёна. Праграма мерапрыемства накіравана на развіццё патрыятызму і папулярызацыю службы ў радах Узброеных Сіл краіны.

 



Добавить комментарий