ЁСЦЬ ШТО ПРАДАВАЦЬ!

Общество

На вуліцы пахаладнела, таму цяпер у фаварытах асенне-зімовы абутак. Многія ў гэты сезон спраўляюць жаданыя абноўкі.

Рост попыту на чаравікі, боты і нават валёнкі ўжо адчулі і ва ўнівермагу горада Валожына. У спецыялізаваным аддзеле, дзе працуюць Данута Станіславаўна Лагеня (загадчыца), а таксама Вольга Макараўна Пратасевіч, Анжэла Эдвардаўна Руманская, прадстаўлена на выбар пакупнікоў каля 3 тысяч пар абутку розных айчынных фірмаў. Рэалізуецца і прадукцыя суседняй Расіі, а таксама кітайскай вытворчасці.

У кожнага пакупніка свой любімы абутковы брэнд. Ва ўнівермагу можна выбраць абноўку і па гусце, і па прымальным кошце. А калі грошай у кашальку бракуе, выручыць рэалізацыя тавараў у крэдыт. Дарэчы, гэтай паслугай з ахвотай карыстаюцца многія пастаянныя наведвальнікі гэтай гандлёвай кропкі. Не залежваюцца на прылаўках і валёнкі беларускай вытворчасці. Іх адгрузка са складоў прадпрыемства-вытворцы ў пік сезона нават лімітавана. Так што, каб ногі былі ў цяпле, паклапаціцеся ўжо сёння. Модніцы таксама тут зробяць пакупку па сваім патрабавальным гусце.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий