КРАЯВІДЫ НАТХНІЛІ НА ТВОРЧАСЦЬ

Молодежный курьер

14 вучняў і 3 выкладчыкі з устаноў адукацыі раёна змаглі творча праявіць сябе на абласным этапе конкурсу фотаработ “Зямля пад белымі крыламі”, які праходзіў сёлета з 2 па 23 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Ад раёна на конкурс было прадстаўлена 18 фотаздымкаў. Пасля падвядзення вынікаў 6 з іх адзначаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама розных ступеняў. Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-базавая школа атрымаў асобную адзнаку за актыўную і выніковую працу па тэхнічнай якасці работ.

У намінацыі “Пейзаж” дыплома I ступені ўдастоена фотаработа “Шырокі прастор” настаўніка геаграфіі Яршэвіцкага НПК Паўла Леанідавіча Хількевіча, дыплома II ступені – работа “Маўчаць восеньскія прасторы” вучаніцы Сакаўшчынскага НПК Ганны Абрамчык.

У намінацыі “Раслінны і жывёльны свет” дыплом II ступені прысуджаны фотаздымку “Шчаслівая сям’я” дзевяцікласніка Максіма Кербедзя з СШ № 2 райцэнтра, дыплом III ступені – здымку “Класіка” вучаніцы Дорскага НПК Ганны Квач.

Два дыпломы атрымалі работы нашых землякоў і ў намінацыі “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”: дыплом II ступені – работа “Касцёл Святога Аляксея ў г. п. Івянец” Дзяніса Бібіка з Сівіцкага НПК і дыплом III ступені – здымак намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Яршэвіцкага НПК Віктара Лявонавіча Казакевіча “Помнік Сімяону Полацкаму”.

Усяго на конкурс было прадстаўлена 350 фотаработ у дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і ад 14 да 31 года. Тым больш значныя перамогі нашых фотааматараў.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий