Паважаныя жыхары Міншчыны!

Общество

Прыміце шчырае віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Людзі старэйшага пакалення паважліва адносяцца да гэтай гістарычнай падзеі, якая ўпершыню абвясціла свабоду ад эксплуатацыі, прыгнечання і бяспраўя. Рэвалюцыя 1917 года адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, утварэння Савецкага Саюза, які забяспечыў Вялікую Перамогу ў самай страшнай вайне.

Мы, удзячныя нашчадкі, абавязаны беражліва захоўваць гістарычную спадчыну Кастрычніка. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, наша рэспубліка развіваецца і рухаецца наперад да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян. Мы з аптымізмам глядзім у будучае.

Ад усёй душы шчыра жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы дзеля любімай Айчыны.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама.

 



Добавить комментарий