Общество

На плячах сапраўдных спецыялістаў, дасведчаных і спрактыкаваных, трымаецца работа цэлых прадпрыемстваў. Анастасія Вайцяхоўская – вядучы эканаміст ільнокамбіната – адзін з такіх прафесіяналаў. Чатыры гады таму прыйшла яна ў галіну. За мінулы час лён для яе, выпускніцы Мінскага машынабудаўнічага каледжа, стаў важнай часткай жыцця. “Лён – культура, якая заслугоўвае бязмежнай пашаны! – гаворыць Анастасія Васільеўна. – Хочацца верыць, што ў хуткім часе ён усё ж такі зойме адпаведнае яму месца і ў нашай эканоміцы, і ў нашым гардэробе”.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий