ПРАЗ МАЙСТЭРСТВА І ТВОРЧАСЦЬ ДА ПОСПЕХУ

Общество

З 22 па 26 кастрычніка на Міншчыне праходзіў другі па ліку педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі “Майстэрства+творчасць=поспех”, мэта якога – павышэнне педагагічнага і метадычнага майстэрства спецыялістаў адукацыі, іх прафкампетэнтнасці.

На раённым этапе на марафонскую дыстанцыю «выйшлі» ўсе навучальныя ўстановы, больш за 50 настаўнікаў, іншых спецыялістаў змаглі прадставіць свой вопыт работы. Канкрэтна акрэслена сёлета і тэма марафона – “Удасканаленне работы з адоранымі і таленавітымі дзецьмі”, таму ўвага настаўнікаў, класных кіраўнікоў, метадыстаў была скіравана ў першую чаргу на стварэнне ўмоў для выяўлення адораных вучняў і дыферэнцыраваны падыход на ўроках, факультатывах, пазакласных мерапрыемствах. Кожны з пяці марафонскіх дзён быў адведзены пэўным спецыялістам адукацыі – настаўнікам-прадметнікам, педработнікам дашкольных устаноў, маладым спецыялістам, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службам, метадыстам і кіраўнікам, і ўсе яны па чарзе пераймалі эстафету. Адметнасцю сёлетняга мерапрыемства стала і тое, што настаўнікі не проста прадстаўлялі свой педагагічны вопыт, але і актыўна яго абмяркоўвалі ў час “круглых сталоў”, трэнінгаў, майстар-класаў. Абласны этап педмарафона пройдзе ў лістападзе.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий