Турпрадукт не мясцовага маштабу

Культура

На базе “зялёных маршрутаў”, распрацаваных энтузіястамі агратурыстычнага руху на тэрыторыі раёна, упершыню ў Беларусі быў распрацаваны мадэльны турысцка-экскурсійны маршрут пад назвай “Валожынскія гасцінцы”.

Адметным з’яўляецца тое, што новы турпрадукт створаны на падставе патрабаванняў міжнароднай канцэпцыі “Зялёных маршрутаў”, якая прапагандуе такія базавыя прынцыпы, як экалагічнасць, здаровы лад жыцця, развіццё мясцовай супольнасці.

Валожынская зямля была прызнана экспертамі не толькі багатай на цікавыя культурныя і гістарычныя помнікі, але ж маючай дастаткова развітую інфраструктуру аказання турыстычных паслуг.

У кастрычніку навінка была прэзентавана ў Міністэрстве спорту і турызму, а таксама на 19-й Міжнароднай турысцкай выставе «Турбізнэс-2012». Мяркуецца, што “Валожынскія гасцінцы” змогуць прыцягнуць у раён да 10 тысяч турыстаў штогод.

Алесь БЕЛЫ.

 



Добавить комментарий