ВЫСТУПЯЦЬ У TV-ФАРМАЦЕ

Общество

Чарговым творчым узлётам Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтра фальклору стаў удзел у тэлевізійным праекце “Песні маёй краіны”.

Нядаўна самадзейныя артысты вярнуліся з камерных пляцовак Беларускага тэлебачання, дзе прайшоў запіс выступлення для будучай трансляцыі.

Па ўмовах конкурсу, арганізатарам якога выступіў “Другі нацыянальны тэлеканал”, права выступленняў прадастаўлялася выключна самадзейным творчым гуртам. Калектыў з Ракава ўдзельнічаў у адборачным туры тэлепраекта і спрачаўся за перамогу з пяццюдзесяццю такімі ж гуртамі з усёй краіны. А вынікам стаў выйгрыш і выхад у фінал прэстыжнага песеннага конкурсу. На мінулым жа тыдні “Гасцінец” запрасілі на АНТ, там фальклорны гурт здымаўся разам з такімі вядомымі артыстамі і калектывамі, як Анатоль Ярмоленка, хор Цітовіча. У тэлеперадачы, з якой гледачы пазнаёмяцца 25 снежня, нашы землякі выканаюць задорныя і вясёлыя песні-танцы “Грачанікі” і “Таўкачыкі”. Віншуем з перамогай!

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий