ПАСЛУЖЫЦЬ ЗДАРОЎЮ

Общество

З 1 па 14 лістапада праходзіць рэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя “Атлусценне – фактар рызыкі цукровага дыябету”.

Новы апарат, якім нядаўна папоўнілася лабараторыя паліклінікі, можа значна дапамагчы ўрачам і пацыентам у раннім выяўленні цукровага дыябету і дакладнай ацэнцы выніковасці яго лячэння.

Разумная машына вызна-чае такі адмысловы паказчык, як узровень глікіраванага гемаглабіну ў крыві. У адрозненне ад традыцыйнага аналізу па вызначэнні ўзроўню глюкозы, які паказвае толькі стан пацыента непасрэдна на момант правядзення даследавання, новы метад дазваляе дакладна ацаніць ваганні ўзроўню глюкозы ў крыві на працягу апошніх трох месяцаў. Важна тое, што аналіз можна праводзіць незалежна ад прыёму ежы ў любы час дня.

У гэты час кожны жадаючы можа прайсці адпаведнае абследаванне ў раённай паліклініцы. Тыя ж яе наведвальнікі, якія маюць відавочную праблему лішняй вагі, павінны наведаць спецыяліста-эндакрынолага ў абавязковым парадку. Высвятленне росту, вагі, індэкса масы цела, акружнасці таліі і ўзроўню глюкозы ў крыві дазволяць урачам ацаніць узровень небяспекі развіцця хваробы. На сёння абследаванне прайшлі каля ста чалавек.

На здымку: фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Вікторыя ІОДА асвойвае работу на новым прыборы.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий