Фотафакт: Наталля Балашка

Официально

Праз рукі пекара булачнай лініі цэха па вытворчасці хлебабулачных вырабаў ПГУП “Валожынскі кааппрам” Наталлі БАЛАШКІ праходзіць уся белабулачная група – батоны, багеты, булкі, вітушкі, пляцёнкі і г. д. Ад гэтых самых рук, іх спрыту залежыць і якасць прадукцыі. Наталля – чалавек адказны, акуратны, дасканала авалодала працэсам выпечкі, у якім няма дробязей, любыя адхіленні наносяць урон якасці. Валодае яна і сумежнымі спецыяльнасцямі, яшчэ нядаўна працавала цеставодам, таму ведае, што патрабаваць ад калег.

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий