Шаноўныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!

Общество

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас з Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Працаўнікам аграрнай галіны Міншчыны ёсць чым ганарыцца. З кожнага гектара намалочана каля 42 цэнтнераў збожжа. Такой ураджайнасці вобласць дасягнула ўпершыню. З улікам кукурузы па валавым зборы збожжавых рэгіён наблізіўся да 3 мільёнаў тон. Адчувальных вынікаў удалося дабіцца ў жывёлагадоўлі.  У вобласці працягваецца планамерная работа па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, сацыяльнай інфраструктуры, укараненні прагрэсіўных тэхналогій. У аграрыяў Міншчыны ёсць патэнцыял для дасягнення яшчэ большай эфектыўнасці вытворчасці.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў дзеля дабрабыту ўсёй краіны.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама.

 



Добавить комментарий