Паважаныя аграрыі Валожыншчыны!

Общество

Сардэчна віншуем вас з Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

У беларускага народа заўсёды былі ў пашане людзі, чыімі рукамі апрацоўвалася зямля і вырошчваўся хлеб. Валожыншчына здаўна славіцца рупліўцамі, жыцці якіх непарыўна звязаны з сельскай гаспадаркай. Яны з года ў год шчыруюць у гаспадарках раёна дзеля таго, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны.

Напярэдадні святочнага дня мы дасылаем віншаванні працоўным калектывам перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, якія з вялікай адказнасцю ставяцца да галоўнай сваёй задачы – своечасова перапрацаваць атрыманы ўраджай і вырабіць якасную прадукцыю.

Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі! Прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі. Няхай ваша будучыня будзе мірнай і светлай. Няхай збудуцца ўсе вашы планы і мары. Здароўя, шчасця, удачы вам, вашым родным і блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий