Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У канцы ліпеня рабочыя філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” прыступілі да работ на трасе Ракаў-Івянец-Дзержынова.

У гэтыя дні ўкладка асфальтабетоннага пакрыцця вядзецца ад Івянца да вёскі Камень на ўчастку прыкладна каля 5-і кіламетраў. Працуе там брыгада, якую ўзначальвае Ігар Лапуцкі. Чытаць далей »

Алкагольны ўдар

Злоўжыванне алкаголем застаецца глабальнай праблемай, якая нясе пагрозу як для асобных людзей, так і для ўсяго грамадства. Чытаць далей »

Аздаравiць грамадства

З мэтай павышэння эфектыўнасці барацьбы супраць злоўжывання алкаголем і папярэджання правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, на тэрыторыі раёна праходзяць спецыяльныя мерапрыемствы. Чытаць далей »

Атрута адрасатам не дайшла

У перыяд жніва супрацоўнікі міліцыі нясуць кругласутачнае дзяжурства, каб папярэдзіць выпадкі крадзяжу збожжа, паліва, запчастак, змазачных матэрыялаў. Паралельна вядзецца нагляд і за ўсім грамадскім парадкам. Падчас аднаго з такіх рэйдаў быў выяўлены мікрааўтобус, у якім перавозілася наркатычнае зелле. Чытаць далей »

Сёння вiртуальна — заўтра рэальна

Праграма “Сямейны капітал” у Беларусі – асаблівая сістэма матэрыяльнай падтрымкі шматдзетных сем’яў. Гэта знакавая доўгатэрміновая мера існуе з 2015 года і фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту. З самага пачатку яе дзеяння ў краіне было адкрыта 11 тысяч рахункаў, на якія налічаны па 10 тысяч долараў ЗША. Найбольш зваротаў па гэтым пытанні зарэгістравана ў 2016 годзе – 19 тысяч. Апошнія гады лічба вагаецца між 15-ю і 16-ю тысячамі. Чытаць далей »

Ад спецыяльных устаноў да сямейнага ўладкавання

У рамках міжведамаснага супрацоўніцтва па падрыхтоўцы індывідуальных планаў інстытуцыяналізацыі дзяцей з інваліднасцю і сацыяльным суправаджэнні сем’яў, якія выхоўваюць такіх дзяцей, на базе раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў семінар-практыкум. Чытаць далей »

У Валожыншчыны новы кiраўнiк:

1 жніўня на пазачарговай 20-й сесіі раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання на пасаду старшыні райвыканкама аднагалосна быў зацверджаны Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ. Чытаць далей »

Тэлефон мiлiцыi-102

ПРЫВЫЧКА КРАСЦІ

Супрацоўнікі міліцыі раскрылі крадзеж бензапілы і бензакасілкі, які не так даўно здарыўся ў Кашчэлічах. Злачынства было ўчынена ў дачыненні дачніка. Мужчына пра сваю бяду паведаміў куды трэба, але нават і не разлічваў, што злодзея так хутка зловяць. Скрадзеная маёмасць вернута гаспадару, а вінаваты зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары часовага ўтрымання. Гэты мужчына судзімы не адзін раз, любіць зазірнуць у чарку, прывычкі працаваць не мае і вельмі сквапны на чужое дабро. Чытаць далей »

Гатоўнасць школ у лiчбах

Завяршаецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года. Да 15 жніўня будуць падпісаны акты аб іх гатоўнасці да работы. Чытаць далей »

Камiнар рад, што трапiў на парад

Максім ТРУНОЎ, васьмікласнік СШ № 1 г. Валожына, стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшае тэматычнае афармленне дзіцячых касцюмаў выратавальніка. Чытаць далей »

Дом, дзе ўтульнасць жыве

Шыльда з адрасам на гэтым доме ў Багданаве – вул. Рушчыца, 13 – прыцягвае ўвагу. Спалучэнне прозвішча вядомага мастака і лічбы, якую часта звязваюць са справамі магічнымі, мне падалося досыць крэатыўным. А мноства кветак, дрэў і кустоў, наяўнасць, але не безліч (каб не паспрачацца з адмысловым густам) малых архітэктурных форм узмоцнілі ўпэўненасць: у доме жывуць дбайныя, разумныя, не пазбаўленыя творчых памкненняў людзі. Чытаць далей »

Прафсаюз думае пра кожнага

З 2020 года ў нашай краіне ўступіць у сілу новы Працоўны кодэкс. Над яго ўдасканаленнем працавалі не толькі дэпутаты і ўрад, але і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Працэс заняў два з паловай гады. За гэты час прафсаюзнымі лідарамі ў цесным супрацоўніцтве з радавымі членамі арганізацыі ўнесена больш за 40 прапаноў па змяненні 30 артыкулаў. Усе ініцыяваныя новаўвядзенні накіраваны на ўмацаванне абароны правоў працуючага чалавека. Чытаць далей »

Сведения о жилых домах

расположенных на территории Воложинского района, которые соответствуют критериям пустующего дома и подлежат включению в реестр пустующих домов Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У сярэдзіне ліпеня завяршылася мадэрнізацыя лініі “Вальтэр” па вытворчасці абразных піламатэрыялаў на вытворча-майстроўскім участку “Клім” Валожынскага лясгаса. Падпісаны акт уводу яе ў эксплуатацыю. Чытаць далей »

Дубiнскiя аграрыi радуюць

На палях ААТ “Агра-Дубінское” на жніве задзейнічаны трынаццаць камбайнавых экіпажаў. Наперадзе па намалотах – Іван Саломка, на рахунку якога 328 тон збожжа (звесткі на 30 ліпеня). Амаль не адстаюць ад лідара экіпажы старшага камбайнера Уладзіміра Троцкага (323 тоны), Аляксандра Цішэвіча (289 тон), Івана Пашкоўскага (272 тоны). Добрыя вынікі паказвае маладзёжны камбайнавы экіпаж Аляксея Барэйкі і Аляксея Багуслаўскага (308 тон). Чытаць далей »

Спажывец выбiрае якасць

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання на сёння забяспечвае працай 42 чалавекі, а вось паслугі аказвае для ўсяго насельніцтва раёна. Перад кіраўніцтвам прадпрыемства стаіць двухбаковая задача: даць дастойны заробак членам калектыву і павялічваць колькасць кліентаў за кошт росту якасці і асартыменту. Чытаць далей »


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars