Матэрыялы рубрыкі «Нам пішуць»

Мядовыя росы ўспамiнаў

Калі збіраюся на сваю маленькую Радзіму, мяне заўсёды апаноўвае асаблівы настрой. Ёсць штосьці радаснае і адначасова шчымліва-сумнае ў вяртанні праз многія гады на сцежкі маладосці, у мясціны, што запалі ў душу назаўсёды. Чытаць далей »

З глыбiнь жыватворных

КРАПІЎНІКІ

Віктар ШНІП

Крапіўнікі стаяць не ў крапіве!

У кожным садзе салавей жыве,

Спявае песні, бо інакш не ўмее

У гэтым краі жыць, дзе залацее

На полі збажына і кветна ў лузе. Чытаць далей »

Жыве i будзе жыць народная песня

Усе мы, колькі ні жывём на свеце, любім свой родны край, зямлю, дзе нарадзіліся, узраслі. Ад самага маленства ў памяці чалавека навек прыжываюцца і знаёмыя краявіды, і мелодыі хоць раз пачутых песень, і цеплыня роднай сэрцу мовы, і спеў жаваранка над пачарнелымі між снягоў узгоркамі, і тонкі звон пчалы ў белым майскім садзе. Песня заўсёды была спадарожніцай чалавека. У хвіліну скрухі яна падтрымлівала, падбадзёрвала, у хвіліны радасці рабіла гэтую радасць яшчэ большай, узнёслай. Праца і вопыт людзей, іх думкі і спадзяванні, маладая шчырасць кахання і горыч расстання – усё гэта знайшло свой адбітак у народных песнях, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Чытаць далей »

Бацькоўскай радасцю дзялюся…

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Піша вам Марына Генрыхаўна Шырвель з Івянца. У 2008 годзе газета друкавала артыкул пра лёс нашай сям’і. Але прайшло шмат часу, і прыспела неабходнасць расказаць гісторыю нанова… Чытаць далей »

Цеплыня сэрца і любоў – людзям

     Аднойчы філосафа спыталі: “Што важней: багацце ці слава?”. Падумаўшы, ён адказаў: “Ні багацце, ні слава не робяць чалавека шчаслівым. Здароўе – адна з найважнейшых крыніц шчасця і радасці ў жыцці”. Чытаць далей »

Да вытокаў вяртаемся

У кожнага чалавека ёсць тая малая радзіма, да якой, чым больш жывеш, тым часцей вяртаешся думкамі і памяццю душы. Успамінаеш шчымлівае да болю далёкае маленства, такімі маладымі і светлымі бачыш абліччы родных і блізкіх, настаўнікаў і сяброў. Многіх з іх няма даўно на свеце, яле яны жывуць у памяці. Зашчыміць сэрца, і любоў да Бацькаўшчыны цягне туды, дзе ты пачынаўся як асоба, як чалавек. Чытаць далей »

Душу ўкладвае ў вучняў

…Перад вачамі – карцінкі ўспамінаў. Яны розныя. Нараджэнне дзіцяці… Першы зуб, першы крок, выпускны ў дзіцячым садзе. Першы клас… Як радуецца малыш, упершыню пераступаючы парог школы! І як хвалююцца бацькі: ці будзе камфортна роднай крывінцы ў новым калектыве, ці лёгка будзе яму вучыцца? Гэтыя пытанні хвалявалі чатыры гады таму і нас, бацькоў цяпер выпускнога 4 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына. Чытаць далей »


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars