Матэрыялы рубрыкі «Ведай нашых»

Мiлiцэйскiя заслугi

МІЛІЦЭЙСКІЯ ЗАСЛУГІ

Па выніках дзейнасці за першае паўгоддзе бягучага года аператыўна-дзяжурная служба РАУС прызнана лепшай у вобласці. Кіруе падраздзяленнем маёр міліцыі Уладзімір Шукевіч. Чытаць далей »

Так трымаць, Вiкторыя!

Выпускніца гімназіі № 1 г. Валожына Вікторыя ПАШКОЎСКАЯ атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове.

“Як убачыла запаветныя лічбы, сэрца ў пяткі сышло! Мне вельмі былі патрэбны гэтыя 100 балаў!” – кажа Вікторыя, успамінаючы той напружаны і хвалюючы дзень у чаканні вынікаў. Чытаць далей »

Валожынскiя выратавальнiкi ў лiку лепшых

На базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС адбыўся штогадовы конкурс “Лепшая дзяжурная змена органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці”. Чытаць далей »

Няма мастацтва больш карыснага, чым медыцына

Так сцвярджаў старажытны філосаф Пліній Старэйшы. З меркаваннем рымскага мудраца не паспрачаешся. Вядома ж, у жыцці самае галоўнае – само… жыццё. Таму ва ўсе часы дзейнасць тых, хто стаіць на яго варце, ацэньвалася і ацэньваецца высока. Чытаць далей »

Бiяграфiя нашай маладосцi

Студэнцкія атрады для многіх пакаленняў – сапраўдная школа сталасці, загартоўкі і маральнага росту. Маладыя людзі, якія прайшлі праз студэнцкія атрады, і ў далейшым жыцці занялі месца актыўных членаў грамадства. Чытаць далей »

Спаборнiцтвы па плаваннi

23 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына прайшлі спаборніцтвы па плаванні брасам і вольным стылем сярод юных ратавальнікаў, падчас якіх судзейскай калегіі трэба было вызначыць лепшых плыўцоў. 30 юнакоў прыйшлі пазмагацца за званне чэмпіёна. Чытаць далей »

Паказалi сябе на вышынi

2 мая ў г. Мінску адбыліся спаборніцтвы «Ліквідацыя надзвычайных сітуацый у вышынных будынках» сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці. Чытаць далей »

Іх цудоўныя сем “Я”

У красавіку ў Вілейцы адбыўся занальны этап конкурсу “Сям’я года Міншчыны”, падчас якога наш раён прадставіла сям’я Ірыны Максімаўны і Цімафея Сяргеевіча ЯСКУ з Валожына. Разам з бацькамі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел пяцёра нашчадкаў – Мілана, Веньямін, Ягор, Ілья і Максім. Чытаць далей »

Дзяцiнства, украдзенае вайной…

Валянціну Пракопаўну ПАЎЛОЎСКУЮ на Валожыншчыне ведаюць як выдатнага прафесіянала-медыка. Шмат гадоў інтэлігентная, адукаваная жанчына лячыла жыхароў Ракава і навакольных вёсак. Не аднойчы яна пісала для нашай газеты. Таленавіты ўрач, сапраўдная прыгажуня, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй праз усё жыццё пранесла любоў і спагаду да людзей. Выглядае яна значна маладзей за свае гады, а, між іншым, яе лёс страшным полымем апаліла Вялікая Айчынная вайна. Чытаць далей »

Дзяржаўная ўзнагарода як прызнанне высокага прафесiяналiзму

Нядаўна ў Палацы Рэспублікі прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер жыццядзейнасці краіны. Па даручэнні Прэзідэнта больш як 190 чалавек былі ўшанаваны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Сярод іх і наш зямляк – начальнік Валожынскага раёна газазабеспячэння філіяла «Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» Віктар Іванавіч БЫЧКОЎСКІ. Чытаць далей »

Тэхнiчная творчасць

У ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” адбылася выстава інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, дзе чарговы раз можна было пераканацца, якія таленавітыя людзі там працуюць і вучацца. Чытаць далей »

Мара маёра Калiтнiка

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у дасягненне высокіх вынікаў па папярэджанні і ліквідацыі пажараў Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне РАНС Алег Генадзьевіч КАЛІТНІК. Чытаць далей »

У ліку пераможцаў

    Завяршыўся XXI конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Прыемна, што ў ліку лепшых аказаліся чатыры даследаванні рабят са школ Валожыншчыны. Чытаць далей »

Фінансавая граматнасць

    Вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі раёна прынялі актыўны ўдзел у першым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, арганізатарамі якой з’яўляюцца Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Аванс, каб працаваць яшчэ лепш

    Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за подпісам прэм’ер-міністра краіны Сяргея Мікалаевіча Румаса. Уручэнне адбылося падчас урачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры, якая прайшла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў сталіцы. Усяго высокай адзнакі сваёй працы на мерапрыемстве ўдастоіліся 7 дзеячаў культуры Міншчыны, у ліку іх – і  наша зямлячка. Чытаць далей »


приёмная главного редактора

  • Новости БелТА

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Свежие записи


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars