На афiцыйным прыёме ад iмя прэзiдэнта

Будучыня краіны залежыць ад аддачы кожнага беларуса на сваім рабочым месцы. Аб гэтым 13 студзеня заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць. Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці загартоўваюць. […]

Продолжить чтение

І вольны лёгкiх лыжаў бег…

Неверагодна шчодрым снегам парадавала нас прырода 14 студзеня. Асабліва даспадобы такое мяккае адліжнае надвор’е было тым, хто сабраўся ў мінулую суботу на па-зімоваму маляўнічай тэрыторыі ДУ «Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база «Галактыка».

Продолжить чтение

Чалавек, якому давяраюць

Сын начальніка падраздзялення пажарна-выратавальнага паста № 12 у вёсцы Доры Аляксандра Сяргеевіча БАЦЯНА вельмі ганарыцца, што яго бацька – выратавальнік. Для васьмігадовага хлопчыка гэта прафесія ўяўляецца самай важнай, а выбіраюць яе мужчыны дужыя і смелыя. Такія, як яго тата…

Продолжить чтение

Узнагарода за мужнасць і гераізм

Маёр унутранай службы, начальнік змены пажарна-аварыйнай часці № 1 у Валожыне Віктар Казіміравіч ЧУЙКО і прапаршчык унутранай службы, вадзіцель гэтай жа часці Аляксандр Эдмундавіч АМБРАЖЭВІЧ сёлета адзначаны і ўзнагароджаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за выратаванне чалавека.

Продолжить чтение

Пакуль у гуртку лепкі “Казачная майстэрня” Валожынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вучні працуюць з пластылінам. Любімы ў дзетвары – аліўкавы. Ён не фарбуе рукі.

У планах выкладчыка Паўла Аляксандравіча ЛЯШЧЫНСКАГА – маладога скульптара з Мінска – выкарыстоўваць на занятках таксама і гліну. Ляпіць з яе куды цікавей. Матэрыял ужо заказалі. Хочуць асвоіць кераміку: вырабы будуць сушыць і размалёўваць. Настаўнік-энтузіяст спрабаваў капаць гліну сам непадалёк ад Валожына, па правілах падрыхтоўваў яе для работы. Аднак, на жаль, для лепкі яна не […]

Продолжить чтение

ЧАРГОВАЕ ПАВЫШЭННЕ

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года да Br31.

Продолжить чтение

НОВАЕ РАДОВIШЧА НАФТЫ

Яно знаходзіцца ў межах прамежкавага блока рэгіянальнага Рэчыцка-Вішанскага разлому Прыпяцкага прагіну, атрымала назву Угольскае. Нафта Угольскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Яны знаходзяцца на вялікай глыбіні і ў нізкапранікальным калектары. Станоўчым фактарам для распрацоўкі стане анамальна высокі пластавы ціск. Геалагічныя запасы новага радовішча ацэньваюцца прыкладна ў памеры 1,7 млн т нафты.

Продолжить чтение

Традыцыйна напярэдадні Новага года наш клас наведвае ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Уладзіміравіча Шэўчыка. Сёлета да нас далучыліся вучні пачатковых класаў.

    Калі Канстанцін Уладзіміравіч убачыў нас з ялінкай у руках, на яго вуснах з’явілася ўсмешка, а на вачах – слёзы. Разумею, што іх выклікалі ўспаміны дзяцінства, ваеннага ліхалецця і радасць за нас юных, таленавітых. Ён расказаў пра свой баявы шлях, вызваленне гарадоў і інш. Ветэран успомніў, за якія баявыя подзвігі атрымаў узнагароды. Слухаць гэтага паважанага […]

Продолжить чтение

Па небе ляцеў залаты апельсін

Баксёр, слон, скрыпка, арлекін і нават лесаруб-дыктатар – гэта толькі частка арыгінальных назваў экзатычных насякомых, прадстаўленых на выставе ў Валожынскім краязнаўчым музеі.  Энтамалагічная калекцыя належыць віцебскаму прадпрымальніку. У Валожыне падзівіцца на заморскіх экзотаў можна будзе да 1 лютага.

Продолжить чтение

Падарылi святочны настрой

Для Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў стала добрай традыцыяй напярэдадні Новага года ў раённым цэнтры культуры ладзіць своеасаблівую справаздачу перад бацькамі і жыхарамі райцэнтра. Пражыта амаль палова навучальнага года, і гэты святочны канцэрт паказаў, што ўдалося зрабіць за адносна невялікі прамежак часу. Больш за 300 вучняў займаюцца ў школе мастацтваў у бягучым годзе. У канцэртнай праграме свае поспехі […]

Продолжить чтение

У фармаце адкрытага дыялогу

Сустрэча маладых спецыялістаў і прадстаўнікоў вертыкалі ўлады Валожыншчыны прайшла ў мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры. Ладзілася яна ў медыйным фармаце “адкрытага дыялогу” – праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў выглядзе шырокай дыскусійнай пляцоўкі, які дае магчымасць моладзі ўзнімаць вострыя праблемы і задаваць найбольш хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады.

Продолжить чтение

Беларусь: падзеі і факты

Аб’ёмы рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай дасягнуць $7 млн у 2016 годзе, заявіў у эфіры праграмы «Трэба разабрацца» тэлеканала АНТ міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Продолжить чтение

Падзеі і факты

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лістападзе ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $21,2 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 снежня склалі $4 млрд 838 млн у эвіваленце.

Продолжить чтение

Смех – сур’ёзная справа

Ракаўскі цэнтр народнай творчасці ладзіў вечарыну, прысвечаную 120-годдзю знакамітага пісьменніка, байкапісца, драматурга, вучонага, акадэміка Кандрата Крапівы.  Адказна аднесліся да ўдзелу ў вечарыне як гаспадары, так і госці. Бо, як кажуць, смех – гэта сур’ёзная справа.

Продолжить чтение

На спартакiядзе вызначылi пераможцаў

 У мінулую суботу на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брылькі” прайшла раённая спартакіяда сярод сельсаветаў.  Галоўнай мэтай арганізатары мерапрыемства – раённы Савет дэпутатаў і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – вызначылі папулярызацыю фізічнай культуры і спорту сярод сельскага насельніцтва.

Продолжить чтение

Выбары ў мясцовыя Саветы

У лістападзе 2017 года пачнецца кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Продолжить чтение