Маркоце тут не месца

“Чамусьці многія лічаць, што маладым патрэбны толькі забаўляльныя мерапрыемствы. Але ж мы не кормім дзіця аднымі цукеркамі ці марожаным, каб дагадзіць яго апетыту! Выхаваўчая работа ў нашай школе даказвае, што і без таннага папулізму можна “дастукацца” да душы вучня, прыцягнуць яго да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, – гаворыць педагог-арганізатар Багданаўскай сярэдняй школы Яніна Баляславаўна […]

Продолжить чтение

«Факір» на хвіліну

Сваю «хвіліну славы» ліцэіст Кірыл Макарэвіч атрымаў у Навагоднюю ноч, калі яму дазволілі прадэманстраваць землякам свае недзіцячыя гульні з агнём. Зразумела, валожынскае шоу значна адрознівалася ад тых ультранумароў, якія дэманструюць удзельнікі тэлевізійнай «Хвіліны славы». Але і гэтага было дастаткова, каб убачыць, што юнак па-сапраўднаму захоплены тым, што робіць, што ён не збіраецца заспакойвацца на дасягнутым. […]

Продолжить чтение

Тэлеграфны ключ у руках кемлівых дзяцей

Сэмюэл Морзэ. З гэтым іменем у нас асацыіруецца перш за ўсё тэлеграфны код, распрацаваны таленавітым амерыканскім вучоным яшчэ ў 1838 годзе. Аднак Сэмюэл Фінлі Брыз Морзэ быў і адораным мастаком, стваральнікам шматлікіх гістарычных кампазіцый і парадных партрэтаў, першым прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі малюнка ў Нью-Ёрку. Напрыклад, яго карціна “Галерэя Луўра” ўяўляе сабой не зусім звычайную кампазіцыю. […]

Продолжить чтение

З гарачым сэрцам і халоднай галавой

Менавіта такія супрацоўнікі працуюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Пра многіх з іх мы ўжо расказвалі ў ранейшых выпусках. Знаёмілі чытачоў з пажарнымі-выратавальнікамі, вадзіцелямі РАНС, інспектарамі ІДПН, ветэранамі службы. Сёння мы вырашылі расказаць чытачам пра работу дыспетчара, таму да размовы запрасілі дыспетчара ЦАУ Валожынскага РАНС Віталія Валянцінавіча ХАМЕНКУ. – Як сталася, што Вы рашылі […]

Продолжить чтение

Маленькія сакрэты вялікага поспеху

Паслугамі, што прапануе ДУП “Аўтапарк № 14” горада Валожына, карыстаўся кожны жыхар раёна. Дарогі, па якіх курсіруюць валожынскія аўтобусы, звязваюць між сабой каля 430 населеных пунктаў. Сёння мы абслугоўваем 33 маршруты даўжынёй звыш 1600 кіламетраў, актыўна займаемся грузаперавозкамі. Добрасумленная праца нашага вялікага калектыву прыносіць плады. У 2009 годзе атрымалі 250 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку. Прадпрыемства […]

Продолжить чтение

Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”

Асновай дзейнасці любога прадпрыемства заўсёды была якасць выпускаемых тавараў і прапануемых паслуг. Асабліва ўзмацніліся патрабаванні да спажывецкіх характарыстык прадукцыі айчынных суб’ектаў гаспадарання ў гэтым годзе. І не выпадкова, бо 2010 год аб’яўлены Годам якасці. Упэўнена крочыць у гэтым накірунку і Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”. Варта адзначыць, што гэта прадпрыемства валодае эфектыўнымі кіраўніцкімі

Продолжить чтение

Прафесіянал ідэальнага гука

Часам у чалавечай мове гукам хочацца знікаць, мяняць танальнасць і сваю афарбоўку, з’яўляцца там, дзе зусім не патрэбны. І тады словы, гледзячы на іх, могуць «перакручвацца», бегаць па сказах і ў выніку губляць дакладны сэнс думкі – паказваюць характар, і ў развіцці мовы ўзнікаюць анамаліі. Калі гэта здараецца ў маленстве, тады бярэцца за справу Валянціна […]

Продолжить чтение

Валожынская дзіцячая музычная школа

Ужо чацвёрты год Алеся Казерская і Аксана Зянько займаюцца па класу акардэона ў Валожынскай дзіцячай музычнай школе пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка С. Я. Салавей. Немалы стаж работы дапамог Святлане Яфімаўне запрыкмеціць у дзяўчынак здольнасці да музыкі. Старанныя, добрасумленныя вучаніцы прагна спасцігалі азы музычнага майстэрства і ў хуткім часе дасягнулі значных поспехаў. Таму і было вырашана […]

Продолжить чтение

Прыцяжэнне радзимы

Дваццаць гадоў таму па волі лёсу мы апынуліся ва Украіне, у цяперашнім Марыупалі. З часам жыццё там наладзілася: муж служыў у Савецкай арміі, у мяне таксама была добрая работа. Пакуль існаваў Саюз, часта прыязджалі ў Валожын і Рыгу (муж родам з Рыгі), калі ж пазней з’явіліся граніцы, ездзіць сталі радзей. А праз колькі гадоў з […]

Продолжить чтение

Няхай званы на золку будзяць слых…

Сёлета нашаму гораду спаўняецца 610 гадоў. У сваім артыкуле з нагоды такой слаўнай даты хачу звярнуць увагу ў асноўным на тыя падзеі, якія ў мінулым адыгралі значную ролю ў жыцці Валожына, садзейнічалі яго развіццю і ўмацаванню і якія яшчэ малавядомыя чытачам газеты. Наш Валожын адносіцца да ліку старэйшых гарадоў Беларусі, хаця дакладная дата яго заснавання […]

Продолжить чтение

Агульны стаж больш за век

Нямала ёсць сем’яў, дзе аднойчы абраны прафесійны занятак становіцца затым справай некалькіх пакаленняў, іх сапраўдным прызваннем. У райспажыўтаварыстве можна налічыць некалькі сямейных дынастый. Не ў навіну, калі разам крочаць на работу муж і жонка, бацькі і дзеці. Самы вялікі «клан» – сям’я Лянкевічаў з райцэнтра, якая амаль у поўным складзе не першы год даказвае сваю […]

Продолжить чтение

ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” ўдастоена дыплома “За высокую культуру вытворчасці”

Рэспубліканскае аб’яднанне “Белаграсэрвіс” падвяло мінулагоднія вынікі і назвала лепшыя працоўныя калектывы вобласці. ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” ўдастоена дыплома “За высокую культуру вытворчасці”. Такую адзнаку заслужылі толькі тры прадпрыемствы вобласці. Райаграпрамтэхніка даўно заваявала любоў і павагу жыхароў нашага раёна. Гэта адно з самых жаданых месцаў працаўладкавання са стабільным заробкам і сацыяльнымі гарантыямі. Заваяваныя пазіцыі

Продолжить чтение

Валожынскі філіял КУП «Мінаблкінавідэапракат»

 У нагу з часам, а іншы раз і апярэджваючы яго, крочыць калектыў Валожынскага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат», які ўзначальвае Л. А. Махніцкая. У розныя гады ён займаў лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, вызначаўся наватарскімі падыходамі да прапаганды кіно, работы з масавым гледачом. Вопыт кінаклуба «Ракурс» прыязджалі пераймаць з іншых кінатэатраў вобласці. Сёння ў раёне працуюць 29 стацыянарных […]

Продолжить чтение

У вёсцы яны не госці

  Цяпер многія вёсачкі набылі другое жыццё, дзякуючы прытоку дачнікаў. Нават тыя з гараджан, якія не маюць трывалых вясковых каранёў, ратуюцца ад мітусні і тлуму мегаполісаў у вясковай цішы. Тут не проста дыхаецца лягчэй, тут захаваліся іншыя адносіны паміж людзьмі, іншы ўклад…   Стаяла тая восеньская пара, калі забыцца пра лета не давала цяпло, калі […]

Продолжить чтение

Выбаршчыкі не прагадалі

 Паўсядзённыя клопаты дэпутатаў раённага ўзроўню нячаста адлюстроўваюцца ў сродках масавай інфармацыі.   Місія мясцовых улад сціпла ўціскаецца ў рамкі рэгіянальных праблем, якія, на першы погляд, не прэтэндуюць на глабальнасць. Але нельга не пагадзіцца: менавіта прадстаўнікі дэпутацкага корпуса першаснага ўзроўню, якія жывуць сярод сваіх выбаршчыкаў, найлепш арыентуюцца ў тых пытаннях, што сёння хвалююць простых людзей. Тых, […]

Продолжить чтение

Марскі прычал — родная хата

Славуты пясняр прыроды Міхаіл Прышвін пісаў, што “падарожнік, вярнуўшыся дадому, адкрывае свае вочы на знаёмае і тым самым абагачае сваю радзіму”. А вось другі Міхаіл, Горбач, наш зямляк, жыхар Пяршаяў, даказаў, што гэта сапраўды так. Міхаіл Міхайлавіч Горбач адслужыў на Ціхаакіянскім флоце ўсяго тры гады, а марская тэма паланіла яго душу назаўсёды і адгукаецца зараз

Продолжить чтение